Печать
Категория: Мая родная вуліца

Мяне завуць Мацарская Віталія. Мне 7 гадоў. Я жыву ў горадзе Новалукомлі. Яго называюць горадам Энергетыкаў, бо ў ім пабудавана Лукомская ДРЭС. Гэта самая буйная электрастанцыя ў Беларусі. Мой горад – адзін з самых маладых у краіне. Ён узнік у 1964 годзе, калі пачалі будаваць ДРЭС. Жыву я на галоўнай вуліцы горада – вуліцы Энергетыкаў. Менавіта з яе і пачаўся горад. Пра гэта я і хачу расказаць.