Працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі польскай пісьменніцы беларускага паходжання Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Тэма трэцяй лекцыі, якая адбудзецца 19 чэрвеня а 18-й гадзіне, – «Каханне першае і апошняе».

Эліза рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна папросту абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка – на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і на ўзроўні даследавання наменклатуры і сістэматыкі. «Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана», – напіша яна ў аповесці «У правінцыі». Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.

Лекцыя пазнаёміць слухачоў з наступнымі пытаннямі:

  • Фрэйд мае рацыю: жанчын прыцягваюць інтэлект і духоўнасць.
  • Што перашкодзіла шчасцю? Версіі “паводле Адлера” і “клеткі”.
  • Адзін сівы і з кіем, другі малады. Госці пані Элізы 28 кастрычніка 1899 года.
  • Доказ кахання.
  • Пакуль смерць не злучыць нас…

Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі – праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.

 

 

НІА